29-03-2018
У ДУА “Слабадакучынская сярэдняя школа” прайшоў урок-рэквіем да 75-годдзя Хатынскай трагедыі. У школьным музеі член ДТСАФ, загадчык Слабада-Кучынскай бібліятэкі-клуба Валянціна Барташэвіч падрыхтвала: выставу кніг “Ціхі перазвон, як стогн бяроз”, выставу паштовак “Тут зязюлі маўчаць і падснежнікі плачуць”.
- Хатынь – помнік жалобы, трагізму і мужнасці беларускага народа, - такімі словамі пачала ўрок Валянціна Зянонаўна.
Пад мелодыю групы “Песняры” прысутныя праглядзелі прэзентацыю “Хатыні звон…”. У час мерапрыемства выступілі члены клуба “Патрыёты Радзімы” (Марыя Дашкевіч, Мікіта Сінькевіч, Паліна Пратасевіч, Аліна Францкевіч), якія прачыталі вершы беларускіх паэтаў аб спаленых вёсках у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Павел Пратасевіч у сваім паведамленні адзначыў, што лёс Хатыні напаткаў і вёскі Капыльшчыны: Вялікія Прусы, Калодезнае, Жавалкі, паселак Прагрэс, Рулёва Масявічы. Затым адбыўся прагляд відэафільма, у якім прагучала выступленне сведкі трагедыі І.І.Камінскага на адкрыцці мемарыяльнага комплекса 5 ліпеня 1969 года. У памяць аб загінуўшых былі запалены свечкі і аб’яўлена хвіліна маўчанння.
Затым члены школьнай пярвічнай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Алена Міхайлоўская, Вольга Рыбак і Крысціна Францкевіч адправіліся ў в.Харытонаўка, дзе ўсклалі вянок на магілу загінуўшым землякам в. Роспы.
Барыс Дзенісюк,
Член Капыльскага районнага савета ДТСААФ,
ГА “Беларускі саюз журналістаў”