13-02-2018
Падрыхтоўка кадраў
08.02.2018
Майстар вытворчага навучання Віталій Вечар
і вадзіцель-механік радавы Алег Бераснеў.
– Школа падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў 30-й асобнай чыгуначнай брыгады прызначана для падрыхтоўкі спецыялістаў транспартных войскаў і падраздзяленняў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, іншых міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, – расказаў начальнік школы падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў маёр Сяргей Анатольевіч Мацвееў.
Дзмітрый Захараў падчас заняткаў.
У навучальным корпусе 29 спецыялізаваных класаў, якія аснашчаны нагляднымі дапаможнымі агрэгатамі, вузламі і механізмамі тэхнікі. На вучэбным палігоне маюцца пляцоўкі падрыхтоўкі спецыялістаў для пуцявых, маставых і тэхнічных падраздзяленняў, інжынерны гарадок, рампа.
Якасную арганізацыю навучальнага працэсу па спецыяльнай і тэхнічнай падрыхтоўцы забяспечваюць 6 выкладчыкаў. Адзін з іх – Дзмітрый Захараў. Дзмітрый пачаў сваю ваенную кар'еру ў 2006 годзе, прыбыўшы ў часць для праходжання тэрміновай службы, па яе завяршэнні застаўся служыць па кантракце. У перыяд службы працаваў інструктарам па ваджэнні ў роце забеспячэння службовага працэсу. Праходзіў навучанне ў школе прапаршчыкаў. Пазней яму прапанавалі пасаду камандзіра вучэбнага ўзвода школы падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў. Цяпер Дзмітрый мае званне лейтэнанта.
Навучанне ў школе ў сярэднім разлічана на 3,5 месяца.
На базе школы падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў арганізавана перападрыхтоўка вадзіцеляў на катэгорыі «С», «Е» і «D», заняткі праходзяць у аўтамабільнай школе ДТСААФ.
Анар Тахіраў.
– Слуцкае падраздзяленне ДТСААФ рыхтуе спецыялістаў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і іншых фарміраванняў, – адзначыў у размове старшыня Слуцкай аб’яднанай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр Аляксандравіч Харко. – Кожныя паўгода да нас прыязджаюць па заказе Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь вайскоўцы тэрміновай і кантрактнай службы для перападрыхтоўкі на запатрабаваныя катэгорыі.
Зараз перападрыхтоўку праходзяць 75 ваеннаслужачых і 8 прызыўнікоў.
Пасля тэарэтычных, лабараторна-практычных заняткаў і ваджэння курсанты здаюць унутраны экзамен. Атрымаўшы станоўчыя вынікі, яны атрымліваюць пасведчанне аб заканчэнні аўташколы ДТСААФ і дапускаюцца да іспыту ў Слуцкім МРЭА ДАІ.
100% нашых выпускнікоў атрымліваюць вадзіцельскае пасведчанне (у мінулым годзе паказчык склаў 88%).
Самых актыўных навучэнцаў абавязкова адзначаем, дасылаем у ваенныя часці, дзе салдаты праходзяць службу, падзячныя лісты.
Радавы Анар Тахіраў служыць у 36-й дарожна-маставой брыгадзе ў горадзе Жодзіна два месяцы, цяпер у Слуцку праходзіць навучанне на катэгорыю «Е».
– Тут працуюць вельмі добрыя спецыялісты, таму ў станоўчым выніку я не сумняваюся, трэба толькі самому захацець вучыцца і прыкласці пэўныя намаганні, – адзначыў Анар Тахіраў.
Ірына МАЛЯЎКА.