Официальный сайт Организационной структуры
города Минска и Минской области

ДОСААФ
"ДОБРОВОЛЬНОЕ ОБЩЕСТВО СОДЕЙСТВИЯ АРМИИ,
АВИАЦИИ И ФЛОТУ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ"
+375(17) 207-37-58
oblminsk_dosaaf@tut.by

Главная - Патриотическое воспитание и спорт

23-10-2017

20 кастрычніка ў Уздзенскім Палацы культуры прайшла 7-я  справаздачна-выбарчая канферэнцыя ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Мінскай вобласці. Сёлета адна з уплывовых грамадскіх арганізацый краіны адзначыла 25-гадовы юбілей. Найважнейшая мэта Беларускага саюза афіцэраў – забяспечыць кансалідацыю ўсіх патрыятычных сіл, аб’яднанне ветэранскіх арганізацый для правядзення ў жыццё палітычнага курса краіны, ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі. У рабоце канферэнцыі прынялі удзел намеснік старшыні рэспубліканскага Савета ГА “Беларускі саюз афіцэраў” палкоўнік у адстаўцы  В.С.Скрыннікаў, старшыня Уздзенскага раённага Савета ветэранаў Т.І.Лычкоўская, старшыні раённых арганізацый БСА, актывісты арганізацыі і ганаровыя госці. Сярод 58 дэлегатаў  былі і тры прадстаўнікі Капыльшчыны.
 
 
З дакладам аб дзейнасці выступіў старшыня Мінскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” палкоўнік ў адстаўцы Уладзімір Белавусаў, далей прайшоў актыўны абмен думкамі аб праведзеных мерапрыемствах і кірунках працы грамадскага аб’яднання ў будучым. У дакладзе была адзначана дзейнасць Капыльскай раённай арганізацыі БСА пад кіраўніцтвам старшага мічмана запасу Аляксандра Пякарскага (абраны ў склад мандатнай камісіі). 
 
 
Аб узаемадзенні абароннага таварыства і Беларускага саюза афіцэраў слова трымаў старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ маёр запасу Аляксандр Касінскі.
- З удзелам членаў БСА і ДТСААФ праведзены агітпрабегі і велапрабегі па Капыльскаму раёну ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны воінаў, партызан і мірных жыхароў. У кожнага абеліска, брацкай магілы ўдзельнікі прабегаў сустракаліся з жыхарамі, навучэнскай моладдзю, ветэранамі вайны і працы, Узброенных Сіл, праводзіліся гутаркі, мітынгі, ушанаванне герояў. 
Дзякуючы раенай арганізацыйнай структуры ДТСААФ моладзь Капыльшчыны наведвае воінскія часці ва Уруччы, у г.Баранавічы, у Мачулішчах і інш. Трэба адзначыць, што гэта выдатная школа для падрыхтоўкі юнакоў для службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. 
 
 
Наведванне музееў Ваеннай гісторыі, Вялікай Айчыннай вайны, лініі Сталіна, вострава смутку і болю у Мінску, гісторыі ДТСААФ, авіяцыі ДТСААФ, заўседы астаўляюць у моладзі прыемныя уражанні, Дні ДТСААФ, спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, па фігурнаму кіраванню матацыкла і легкавога аўтамабіля вось не поўны пералік таго што ДТСААФ з БСА прапаноўвае моладзі.
 
У сваім выступленні намеснік старшыні рэспубліканскага Савета ГА “Беларускі саюз афіцэраў” палкоўнік у адстаўцы Васілій Скрыннікаў адзначыў, што высокая ацэнка дадзеная Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь да  25-годдзя яго ўтварэння, абавязвае ўсіх членаў саюза афіцэраў  забяспечыць максімальную  кансалідацыю з усімі патрыятычнымі сіламі краіны для захавання і падтрымання стабільнасці ў грамадстве і дзяржаве. Васілій Савельевіч  падкрэсліў, што БСА быў ініцыятарам і актыўным удзельнікам многіх патрыятычных акцый, якія праводзяцца ў цеснай ўзаемасувязі з органамі выканаўчай улады, з іншымі грамадскімі арганізацыямі.  
На канфэрэнцыі ўзнагародзілі лепшых актывістаў. Члены Капыльскай раённай арганізацыі БСА Аляксандр Пякарскі і Барыс Дзенісюк атрымалі нагрудныя знакі “За активную работу”. Дарэчы, Аляксандр Уладзіміравіч і Барыс Мікалаевіч, абраны дэлегатамі на Х з’езд ГА “Беларускі саюз афіцэраў” ад Мінскай вобласці.
 
 
Барыс Дзенісюк, 
член ДТСААФ і ГА “Беларускі Саюз афіцэраў”
 

Наши партнеры: