Официальный сайт Организационной структуры
города Минска и Минской области

ДОСААФ
"ДОБРОВОЛЬНОЕ ОБЩЕСТВО СОДЕЙСТВИЯ АРМИИ,
АВИАЦИИ И ФЛОТУ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ"
+375(17) 207-37-58
oblminsk_dosaaf@tut.by

Главная - Патриотическое воспитание и спорт

05-10-2017

У дзень нараджэння павіншаваць ветэрана ДТСААФ прыйлі яго вучні на чале з старшынёй пярвічнай арганізацыйнай структуры ДТСААФ  ДУА “Слабадакучынская СШ” Аляксандрам Кашуба. Сустрэліся два кіраўнікі абароннага таварыства розных пакаленняў.
 
 
    Дзеці вайны, сведкі вайны. Як мала засталося іх. Што яны перажылі?! Ветэран педагічнай працы, марскога флоту і ДТСААФ Аляксандр Віктаравіч Кандыбовіч з в.Слабада-Кучынка адначыў 75-гадовы юбілей. Нарадзіўся ён у легендарным горадзе Наварасійску. Бацька, Віктар Сцяпанавіч, быў накіраваны ў 1933 годзе ў складзе камуністаў-дваццаціпяцітысячнікаў на арганізацыю калгасаў на Кубань, працаваў бухгалтарам. Маці, Алімпіяда Цімафееўна, хатняя гаспадыня – даглядала чатырох дзяцей (трох сыноў і дачку). Жылі ва ўласным доміку побач з цэментным заводам на ўзбярэжжы Чорнага мора. Любоў да мора ў самага малодшага Сашкі застанецца на ўсё жыццё. Гэта кавалак зямлі ў гады вайны стане Малой Зямлёй – месцам кровапралітных баёў.
 
 
    Пачатак вайны сустрэлі як і ўсе з хваляваннем, вельмі перажывалі за Беларусь. Бацька скончыў курсы Чырвоных камандзіраў, трапіў на фронт добраахвотнікам у жніўні 1941. Вызвалі ў Наварасійскі порт яго так хутка, што родныя не паспелі развітацца. Старшы лейтэнант Кандыбовіч гераічна загінуў пры абароне Адэсы. Настаў жудасны год акупацыі нямецка-румынскімі войскамі. Вельмі лютавалі румыны: спалілі дом, вялі паляванне не толькі на падпольшчыкаў, а і на сем’і камандзіраў і палітработнікаў. Хаваліся ў закінутых будынках, гаспадарчык пабудовах. Здаралася начаваць  ў кукурузным полі ці ў стэпе. Праз некалькі тыдняў   ежа скончылася. Харчаваліся тым, што збіралі на калгасным полі: гарбузы, бручку і макуху з сланечніку (адходы маславытворчасці). Пасля вызвалення горада Кандыбовічам, як сям’і загінуўшага афіцэра, вылучылі  пакойчык, прызначылі невялічкую грашовую дапамогу.
 
 
   Ніякай маёмасці не было. Ложкам сталі катушкі з пад кабелю, на якія клалі дошкі і матрас набіты саломай. Самым каштоўным стала швейная машынка, знойдзеная ў акопе, на якой мама перашывала адзенне. Жылі пры свеце газоўкі, зробленай з гільзы ад снарада. Радаваліся і гэтаму. Каб пракарміць чатырох дзяцей маці уладкавалася ў шпіталь, а затым ў дзіцячы садок нянечкай. За гаспадыню заставалася 14-гадовая сястра Ніна. На самадзельнай мельніцы яна малола на крупы кукурузу, сланечнікавы жмых, рыхтавала ежу, прыбірала. Ад голаду крыху ратавалі пасылкі  сушанай бульбы з Беларусі  ад цёткі Любы, якая працавала настаўніцай ў Цялядавічах. Усе чакалі бацьку: не верылі, што загінуў. Перажыўшы засуху, сабраўшы трошкі грошай, рушылі на Радзіму. Праз тры тыдні, у пачатку восені1947 года апынуліся ў Цімкавічах.
 
 
      У роднай Слабада-Кучынцы прыняла да сябе сястра маці Дубовік Вольга.
- Ніколі не забуду як падалі першы абед.  Параная бульбы і кіслае малако, смак такі, што  словамі не перадаць, - успамінае са слязой Аляксандр Віктаравіч.
 
    Маці пайшла на ферму даяркай. Атрымалі надзел зямлі, набылі авечку, а праз год і кароўку. Дзеці  наведвалі школу. У святы маці выдзяляла крышачку сала. Кашу з бульбы запраўлялі маслам, запівалі расолам з агуркоў і цыбулі. Гэта было так смачна. Сашка падрос. У раццэ лавіў рыбу і ракаў, у петлі лавіў зайцоў (хапала у лазняку), што стала добрай падтрымкай для сям’і. З сябрамі  насілі ракаў на продаж у Капыль. За выручаныя грошы набылі валейбольны мяч і былі такія шчаслівыя. Улетку працаваў на загатоўцы торфу. Толькі там плацілі жывыя грошы. Ездзіў у Мінск па хлеб з аднавяскоўцамі. Трэба было з ночы заняць чаргу і станавіцца па некалькі разоў, так як бохан хлеба прадавалі толькі адзін у адны рукі. Да 17 гадоў адзеннем ўзімку былі салдацкі шынель, шапка-вушанка, кірзавыя боты, якія дасталіся юнаку ад дэмабілізаванага з арміі брата Міхаіла. З асобай цеплынёй успамінаеццца маці, якая на паўналецце  зрабіла сыну падарункі: цёплую куртку, гадзіннік “Перамога” і веласіпед. 
 
 
     Уладкавацца ў жыцці дапамаглі працавітасць, дысцыплінаванасць і самападрыхтоўка. Пасля заканчэння школы працаваў у калгасе. Моцны па здароўі, актыўны камсамолец больш за чатыры гады служыў на Паўночным флоце камандзірам аддзялення тарпедных электрыкаў на дызельнай падводнай лодцы “С – 159” пад камандаваннем легендарнага капітана 3-га ранга Р.А.Вассера, якая несла баявую вахту  у Баранцавым моры. Экіпаж удзельнічаў у выратавальнай аперацыі  савецкай АПЛ  “К-19”, якая пацярпела  аварыю ў ліпені 1961 года. Прынялі на борт  экіпаж з атамахода на чале з камандзірам, аказалі медыцынскую дапогу і рушылі на порт Палярны. Пераход быў вельмі складаны: на борце два экіпажы, ішлі ў надводным палажэнні ў шторм, зарываючыся носам ў ваду. Праз 12 гадзін падышоў эсмінец, на які перадалі сваіх сяброў з ракетаносца. А самі, пасля прыбыцця на базу, прайшлі абследаванне, лячэнне і адпачынак пад наглядам ваенных медзікаў. Марскую форму ўпакавалі ў свінцовыя мяхі і недзе адправілі. Уся каманда субмарыны “С – 159”  была узнагароджаны граматамі камандуючага Паўночны флотам А.Т.Чабаненка.  Запомнілася Аляксандру сустрэча з кіраўніком урада СССР Нікітай Хрушчовы, які прыехаў на флот павіншаваць маракоў з поспехамі ў баявой палітычнай падрыхтоўцы. 
 
      Служба Радзіме яшчэ больш закаліла характар, выпрацавала жыццёвыя прырарытэты. Вярнуўся ў родную вёску. У саўгасе “Крыніца” уладкаваўся электрыкам.  Яго працоўныя і арганізатарскія якасці заўважылі, прызначылі інжынерам па тэхніцы бяспецы і сакратаром камсамольскай арганізацыі. Скончыў Мінскую ВПШ. Узначальваў партыйную арганізацыю племзавода імя Ф.Э. Дзяржынскага, Слабада-Кучынскі сельскі выканаўчы камітэт. Лепшымі гадамі для сябе лічыць педагагічную дзейнасць у роднай Слабада-Кучынская СШ, у якой выкладаў працоўнае навучане і дапрызыўную падрыхтоўку, з’яўляўся старшынёй пярвічнай арганізацыйнай структуры ДТСААФ. Вельмі шмат зрабіў для падрыхтоўкі юнакоў да службы ў арміі. Ён і сёння ў страі, актыўны ўдзельннік шматлікіх мерапрыемстваў па патрыятычнаму выхаванню моладзі.  
 
Барыс Дзенісюк,
член  ДТСААФ
 

Наши партнеры: