05-10-2017
У аздараўленчым лагеры “Сонейка” ДУА “Слабадакучынская СШ” з дзённым наведваннем прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя дзецям вайны. Школьнікі занялі ганаровую вахту і ўсклалі кветкі да братскіх магіл воінаў, партызан, помніка загінуўшым землякам. Для гэтага загадчык Слабада-Кучынкай бібліятэкі-клуба Валянціна Барташэвіч падрыхтавала шмат кветак, якія вырасціла спецыяльна да памятнай даты. У час мітынгу была аб’яўлена хвіліна маўчання.
Нікіта Коршук і Нікіта Сінькевіч прачыталі вершы аб гераізме савецкіх салдат і мірных жыхароў у гады вайны. Наведаны дзеці вайны Аляксандр Аляксандравіч Кандыбовіч (ветэран ДТСААФ), Тамара Міхайлаўна Дзенісюк, Зоя Емельянаўна Салановіч і вязень фашызма Надзея Піліпаўна Зубовіч. Цікава было пачуць успаміны, як для кожнага пачыналася вайна.
- Такое ніколі не павінна забывацца, - адзначыла Надзея Піліпаўна. – Памяць аб загінуўшых будзе жыць вечна.
Затым у школьным музеі прайшоў прагляд відэа пра дзейнасць ГА ДТСААФ, прагучалі мелодыі ваеннай пары.
Барыс Дзенісюк,
член ДТСААФ