Официальный сайт Организационной структуры
города Минска и Минской области

ДОСААФ
"ДОБРОВОЛЬНОЕ ОБЩЕСТВО СОДЕЙСТВИЯ АРМИИ,
АВИАЦИИ И ФЛОТУ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ"
+375(17) 207-37-58
oblminsk_dosaaf@tut.by

Главная - Патриотическое воспитание и спорт

29-07-2022

Там пачынаецца Радзіма, або Пра тое, як адгулялі «Цімкавіцкія вытокі»

Упершыню ў аграгарадку Цімкавічы прайшло грандыёзнае літаратурна-музычнае свята «Цімкавіцкія вытокі», прысвечанае дню нараджэння знакамітага пісьменніка Кузьмы Чорнага. Мерапрыемства сабрала шмат жыхароў і гасцей не толькі з капыльскай зямлі, а і з усёй  Мінскай вобласці.

Урачыстае адкрыццё свята пачалося з  цырымоніі ўскладання кветак да брацкай магілы савецкім воінам-пагранічнікам і салдатам загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мітынг-рэквіем правёў старшыня РАС ДАСААФ Аляксандр Касінскі.

На адкрыццё літаратурна-музычнага свята «Цімкавіцкія вытокi» прыехалі  старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей  Усік, намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксей Чарота, вучоны сакратар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Наталля Калядчык.

Сяргей Усік прывітаў усіх гасцей мерапрыемства і выказаў словы ўдзячнасці, а таксама ўзнагародзіў Падзякай Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Капыльскі раённы выканаўчы камітэт за дапамогу ў арганізацыі правядзення на высокім узроўні літаратурна-музычнага свята «Цімкавіцкія вытокі»  начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ларысу Юха.

Свята не абышлося і без узнагароджання таленавітых навучэнцаў устаноў адукацыі Капыльшчыны, якія прымалі актыўны ўдзел у творчым конкурсе «Мае родныя мясціны…»

Дыпломам і памятным падарункам у намінацыі «Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма» ўзнагароджаны навучэнцы Цімкавіцкай СШ – Арына Лук’яновіч, Настасся Лапотка і Маргарыта Мардвінава, СШ №2 г. Капыля – Ангеліна Рубанік, Цімкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў – Раман і Аляксей Зарамбоўскія, Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў – Алеся Мароцкая і Ксенія Каралько, Доктаравіцкай СШ – Сняжана Жуковіч, Жыліхаўскага ВПК д/с–СШ – Матвей Уласовіч і Навасёлкаўскага ВПК д/с–бш – Кацярына Саладоўнікава.

У намінацыі «Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма» ва ўзроставай катэгорыі 6-10 гадоў пераможцам стаў навучэнец Быстрыцкай СШ Павел Сямашка. Ва ўзроставай катэгорыі 11-14 гадоў сталі пераможцамі навучэнкі Цімкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Зарына Рэва і Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Ганна Краўцова. Ва ўзроставай катэгорыі 14-17 гадоў перамагла навучэнка Грозаўскага ВПК д/с–СШ Кацярына Корбут.

Дыпломам і памятным падарункам за ўдзел у творчым конкурсе «Мае родныя мясціны…» у намінацыі «Літаратурная творчасць» «Кожны чалавек – гэта цэлы свет» узнагароджана навучэнка Семежаўскага ВПК д/с–СШ Аліна Сянюк. Ва ўзроставай катэгорыі 6-10 гадоў пераможцам стаў выхаванец  Мажскага ВПК д/с–пачатковая школа Мікіта Шышко. Ва ўзроставай катэгорыі 11-14 гадоў сталі пераможцамі вучні Навасёлкаўскага ВПК д/с–бш Іван Гурбо і СШ №3 г. Капыля Варвара Бохан.

Вельмі цікава ў Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага прайшла экскурсія па экспазіцыі «Каля самавара Кузьмы Чорнага», якую правяла дырэктар Людміла Ніжэвіч. А таксама сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася прэзентацыя праекта «Ён чуў сэрца народа»: віртуальная экспазіцыя да 120-годдзя Кузьмы Чорнага ў межах праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця». Усе наведвальнікі змаглі пачуць гуказапіс пісьменніка Кузьмы Чорнага.

Галоўны бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Юлія Амосава адзначыла, што гуказапіс пісьменніка – гэта каштоўны падарунак для Літаратурнага музея, таму што яго гісторыя пачынаецца аж са студзеня 1942 года. У той час праходзіў радыёмітынг, у якім удзельнічалі беларускія пісьменнікі, а Кузьма Чорны выступаў з прамовай «Ніякай літасці нямецкім акупантам».

Акрамя таго, каля музея можна  было  адпачыць на лужку і паглядзець тэатральнае выступленне «Батлейкі», убачыць прэзентацыю дзіцячай літаратуры «Казкі кніжнай феі для любімых чытачоў» з удзелам беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавай. Ну і, вядома, стаць удзельнікам пастаноўкі па творах Кузьмы Чорнага ў выкананні тэатральнай студыі «Іскрынка», кіраўніком якой з’яўляецца Людміла Ніжэвіч.

У гэты дзень для маленькіх гасцей і ўдзельнікаў свята быў падрыхтаваны «Дзіцячы куток», які прапанаваў гульнявыя і забаўляльныя атракцыёны, інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны «Сялянскi быт» i «Замкавая гара», настольныя гульнi «Мая Беларусь», «Пазнай Беларусь», «Шашкi», роставыя лялькі і «Фарба-фэст па-цімкавіцку».

«Горад майстроў» запрашаў на  майстар-класы па ткацтве. Прысутныя змаглі набыць падарункі на памяць ад народнага клуба майстроў «Скарбонка» і кніжныя выданні Выдавецкага дома «Звязда». Фотавыстава рэдакцыі газеты «Слава працы» «Паміж мінулым і будучым» прываблівала жыхароў і гасцей свята сваімі фотаздымкамі.

Таксама на «Фудкорце па-цімкавіцку» можна было паспрабаваць смачныя стравы, прыгатаваныя сельскагаспадарчымі арганізацыямі Капыльшчыны.

 

А як жа без вершаў? На галоўнай сцэне выступалі паэт-публіцыст, журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Навум Гальпяровіч і літаратар Віктар Шніп.

Атрымаць асалоду ад выканання музычных кампазіцый творчымі калектывамі мастацкай самадзейнасці можна было каля галоўнай сцэны. Народны ансамбль народнай музыкі «Капыляне», жаночы вакальны ансамбль «Аліра», народны ансамбль народнай песні «Спадчына», вакальны квартэт «Ілона», узорная студыя эстраднага вакалу «Кліо» і іншыя салісты і інструменталісты Капыльшчыны – усе яны ўзнялі настрой і ў кожным сэрцы пакінулі прыемныя эмоцыі.

Свята атрымалася надзвычай цікавым і каларытным. Кожны, ад малога да вялікага, змог знайсці для сябе займальную справу альбо стаць актыўным удзельнікам якой-небудзь гульні.

Наши партнеры: