Официальный сайт Организационной структуры
города Минска и Минской области

ДОСААФ
"ДОБРОВОЛЬНОЕ ОБЩЕСТВО СОДЕЙСТВИЯ АРМИИ,
АВИАЦИИ И ФЛОТУ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ"
+375(17) 207-37-58
oblminsk_dosaaf@tut.by

Главная - Патриотическое воспитание и спорт

25-03-2022

22 сакавіка – дзень нацыянальнага болю і смутку, менавіта ў гэты дзень споўнілася  79 гадоў з дня трагедыі ў Хатыні.

Мітынг-рэквіем ля помніка ахвярам фашызму, спаленым у гады Вялікай Айчыннай вайны сабраў усіх у вёсцы Жавулкі, каб ушанаваць памяць загінуўшых у той час.

Вядома, што 2022 год абвешчаны Годам гістарычнай памяці, і гэта добрая нагода для кожнага з нас яшчэ раз асэнсаваць нялёгкі шлях беларускага народа да незалежнасці і ўласнай дзяржаўнасці.

Для ўсяго беларускага народа – самая вялікая трагедыя, калі гінуць людзі, сціраюцца з твару зямлі  вёскі, знішчаецца мінулае. Памяць пра гэта мы павінны захоўваць і перадаваць дзецям і ўнукам, каб яны ведалі, праз якія цяжкажці давялося прайсці продкам і што фашызму няма месца на нашай зямлі, а вайна не павінна паўтарыцца.

На памятным месцы сабраліся старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснікі старшыні Капыльскага райвыканкама Святлана Лосік і Аляксандр Дубіна, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада, грамадскіх арганізацый, педагогі і навучэнцы ўстаноў адукацыі.

26 хатынскіх двароў, 149 чалавек, з якіх 75 дзяцей сталі ахвярамі фашысцкага батальёна “Чорная смерць”. Крывавы ранак таго страшнага дня быў апошнім для жыхароў Хатыні.

У сваім выступленні Сяргей Пілішчык адзначыў, што 79 гадоў споўнілася з дня трагедыі на Хатыні. А разам з ёю ўспамінаюць тысячы вёсак і гарадоў з такім жа лёсам. Гэта несуцішаны боль у сэрцах беларусаў і ўсіх савецкіх людзей. Акупанты і іх саўдзельнікі спалілі 9200 беларускіх вёсак, з іх больш за 5000 разам з жыхарамі. На Капыльшчыне каля дваццаці населеных пунктаў былі знішчаны фашысцкімі захопнікамі, некаторыя пасля Вялікай Айчыннай вайны так і не адрадзіліся і назаўжды зніклі з карты раёна. Нідзе больш на зямлі, толькі ў Хатыні, існуюць могілкі вёсак, якія былі знішчаны разам з жыхарамі. Роўнымі радамі стаяць імправізаваныя падмуркі з назвамі вёсак. У кожным такім падмуркузямля з таго месца, дзе раней была вёска. Сярод гэтых могілак і вогненныя вёскі з Капыльскага раёна: Масявічы, Вялікія Прусы, Калодзезнае, Жавулкі, Прагрэс і Рулёва.

Старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ “Прагрэс-2010” Раіса Лянько дадала, што ў журботным спісе помнікаў 512 мірных жыхароў спаленай 5 лютага 1943 года вёскі Жавулкі. Больш за палову з іх – дзеці.

– Мы павінны нізка схіліць галовы перад светлай іх памяццю. Сярод нас сёння жыве адзіная сведка тых страшных дзён Ганна Іванаўна Сланімская. Гэта яна расказвае нам пра тое, як карнікі знішчалі ўсіх старых, жанчын і дзяцей. І самае галоўнае, яна сёння просіць ад простага чалавека да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – зрабіць усё, каб больш вайна ніколі не паўтарылася.

Перад прысутнымі выступілі начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў падпалкоўнік Сяргей Маргалік, благачынны Капыльскай царкоўнай акругі іерэй Андрэй Еўшаль.

Старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённага каардынацыйнага саветаграмадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Аляксандр Касінскі адзначыў, што нялёгка дасталася перамога нашаму народу, але нягледзячы на складаны час народ жыў, народ не падаў духам. За доблесць і гераізм праяўленыя ў барацьбе  з фашысцкімі захопнікамі больш 300 тысяч салдат і афіцэраў – выхадцаў з Беларусі – былі ўзнагароджаны Ордэнамі і медалямі, а каля 400 воінаў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Многія землякі не вярнуліся з вайны, аддалі сваё жыццё за светлае будучае, за мірнае неба над галавой.

Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі Ірына Пятровіч дадала, што гэта была не проста вайна, гэта было нешта іншае, больш страшнае, больш дзікае. Усюды, дзе ступала нага фашысцкага салдата, чыніліся непамерныя па сваёй жорсткасці злачынствы, ахвярамі якіх былі мірныя жыхары. Вогненым смерчам прайшла вайна па вёсках і гарадах Беларусі.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

 

Наши партнеры: