Официальный сайт Организационной структуры
города Минска и Минской области

ДОСААФ
"ДОБРОВОЛЬНОЕ ОБЩЕСТВО СОДЕЙСТВИЯ АРМИИ,
АВИАЦИИ И ФЛОТУ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ"
+375(17) 207-37-58
oblminsk_dosaaf@tut.by

Главная - Патриотическое воспитание и спорт

15-02-2021

Сёлета споўнілася 32 гады з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэты дзень аб’яднаў усіх, хто з баямі прайшоў па горных афганскіх дарогах, хто выканаў свой воінскі абавязак, каго не пашкадавала вайна, адабраўшы жыццё дарагіх і блізкіх людзей.
 
     
 
Па традыцыі гэты памятны дзень у Капылі пачаўся з мітынгу каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Даніну павагі ратнаму гераізму салдат і афіцэраў аддалі ветэраны вайны ў Афганістане, прадстаўнікі органаў улады, ваеннага камісарыята, працоўных калектываў і грамадскасці, школьнікі.
Хвілінай маўчання, карзінамі і кветкамі прысутныя ўшанавалі памяць загінулых на чужой зямлі.
Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык падзякаваў воінам-інтэрнацыяналістам за тое, што яны не перастаюць служыць сваёй Айчыне і сёння, працуючы, удзельнічаючы ў патрыятычным выхаванні моладзі. Пажадаў ім доўгіх гадоў шчаслівага і мірнага жыцця, моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў у справах і пачынаннях.
Кіраўнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Сяргей Маргалік у сваім выступленні нагадаў пра стойкасць і мужнасць салдат у той страшнай вайне: “Мы можам ганарыцца тымі, хто выканаў свой абавязак перад Радзімай. Для ўсіх нас Афганская вайна не проста гісторыя – гэта непраходзячы чалавечы боль. Выказваю ўсім ветэранам гэтай вайны найлепшыя пажаданні здароўя і шчасця, няхай мацнее баявое таварыства воінаў-афганцаў, памнажаюцца вашы добрыя справы на карысць Радзімы, няхай заўжды ў вашых дамах будуць мір і спакой”.
Удзячнасць за мірнае неба над галавой ад усёй моладзі Капыльшчыны выказала навучэнка гімназіі № 1 Ганна Матусевіч.
 
 
Напрыканцы мерапрыемства вядучыя – Аляксандр Касінскі старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ, намеснік старшыні РА ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны у Афганістане” і Людміла Давідоўская — яшчэ раз пажадалі ўсім воінам-афганцам здароўя, міру, дабра, аптымізму, заставацца для ўсіх прыкладам стойкасці і жыццялюбства.
У Спаса-Узнясенскім храме Капыля адбыўся малебен  у памяць аб тых, хто загінуў, і ў гонар тых, хто застаўся жыць.
 
Сяргей КОЗЕЛ,
член пярвічнай арганізацыйнай структуры ДАСААФ раённай газеты «Слава працы»
 

Наши партнеры: