Официальный сайт Организационной структуры
города Минска и Минской области

ДОСААФ
"ДОБРОВОЛЬНОЕ ОБЩЕСТВО СОДЕЙСТВИЯ АРМИИ,
АВИАЦИИ И ФЛОТУ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ"
+375(17) 207-37-58
oblminsk_dosaaf@tut.by

Главная - Патриотическое воспитание и спорт

13-12-2018

Ушанавалі памяць удзельнікаў Лаўскага бою члены пярвічнай арганізацыі ДТСААФ, што створана ў СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага.
 
     
 
Нагода для гэтага важкая — 3 снежня споўнілася 76 гадоў, як адбыўся гэты бой беларускіх партызан з нямецка-фашысцкімі акупантамі. Навучэнцы 10 класа названай установы адукацыі ў суправаджэнні свайго класнага кіраўніка Ганны Васілевіч і старшыні Капыльскай РАС РГА ДТСААФ Аляксандра Касінскага наведалі месца бою — могілкі ў Клецішчах — і ўсклалі кветкі да помніка героям. Аляксандр Іванавіч расказаў юнакам і дзяўчатам пра подзвіг партызан, самаму малодшаму з якіх — Валодзю Качаноўскаму — было толькі 16 гадоў, самаму старэйшаму — Канстанціну Шытыку — 32. Усе 18 партызан загінулі, яны знішчылі 85 ворагаў, было нямала і параненых.
 
Камандаваў партызанскім узводам ураджэнец вёскі Навасёлкі Капыльскага раёна Вікенцій Драздовіч. Яму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Бюст героя ўстаноўлены ў аграгарадку Лясное. Туды таксама накіраваліся школьнікі, каб ушанаваць памяць земляка.
 
Пабывалі ў гэты дзень юныя патрыёты і ў Лавах — на тым месцы, дзе некалі размяшчаўся партызанскі шпіталь, які і абараняў узвод Драздовіча 3 снежня 1942 года.
 
А праз некалькі дзён пра Лаўскі бой гаварылі ў больш шырокім коле: у актавай зале СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі, пад назвай «Гісторыя аднаго бою».
 
Маргарыта САКОВІЧ
 

Наши партнеры: