Официальный сайт Организационной структуры
города Минска и Минской области

ДОСААФ
"ДОБРОВОЛЬНОЕ ОБЩЕСТВО СОДЕЙСТВИЯ АРМИИ,
АВИАЦИИ И ФЛОТУ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ"
+375(17) 207-37-58
oblminsk_dosaaf@tut.by

Главная - Патриотическое воспитание и спорт

14-11-2018

Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту  (ДТСААФ) з’яўляецца тым звяном, якое аб’ядноўвае цывільнае грамадства і ваенныя арганізацыі Беларусі.
 
 
Пра гэта гаварыў у сваім выступленні на XV з’ездзе ДТСААФ старшыня Цэнтральнага савета дадзенай грамадскай арганізацыі генерал-маёр у адстаўцы Іван Дырман. З’езд праходзіў 25 кастрычніка ў Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і сабраў больш за 340 чалавек. Сярод дэлегатаў былі і прадстаўнікі Капыльскага раёна.
У рабоце форуму прынялі ўдзел дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Станіслаў Зась, намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў, старшыня Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Бобрыкаў, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, прадстаўнікі іншых міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў нашай краіны, а таксама госці з Расійскай Федэрацыі на чале са старшынёй савета ДТСААФ генерал-палкоўнікам у адстаўцы Аляксандрам Калмаковым.
На парадак дня форуму былі вынесены справаздачы Цэнтральнага савета ДТСААФ і цэнтральнай рэвізійнай камісіі, унясенне змяненняў у статут, а таксама выбары Цэнтральнага савета і цэнтральнай рэвізійнай камісіі.
Адкрыў з’езд старшыня Цэнтральнага савета ДТСААФ Іван Дырман. Ён адзначыў, што перыяд з 2013 па 2018 год для ўсіх арганізацыйных структур і арганізацый, супрацоўнікаў і актывістаў абароннага таварыства быў часам інтэнсіўнай працы, удасканалення вучэбна-матэрыяльнай базы, разумення і замацавання сваёй ролі і месца ў сістэме нацыянальнай бяспекі дзяржавы. І з гэтымі задачамі ДТСААФ годна спраўляецца.
 
     
 
Менавіта ў радах абароннага таварыства моладзь не толькі атрымлівае навыкі па армейскіх спецыяльнасцях, але і вучыцца на прыкладзе старэйшых пакаленняў адказнасці за бяспеку Радзімы. Значны ўклад ДТСААФ і ў прапаганду здаровага ладу жыцця, выхаванне высакакласных прафесіяналаў, якія зай-маюць вядучыя пазіцыі ў свеце па тэхнічных, авіяцыйных і ваенна-прыкладных відах спорту.
У ліку тых, хто выступіў у спрэчках па дакладзе, быў і старшыня Капыльскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр Касінскі. Ён расказаў аб сумеснай рабоце грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў раёна па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, пры гэтым адзначыўшы, што РАС ДТСААФ з’яўляецца сапраўдным цэнтрам і каардынатарам многіх добрых спраў.
На з’ездзе былі ўнесены і прааналізаваны прапановы па паляпшэнні дзейнасці абароннага таварыства. Яны і ўвайшлі ў пастанову, прынятую дэлегатамі.
 
     
 
Затым быў абраны Цэнтральны савет (яго членам таксама стаў Аляксандр Касінскі) і цэнтральная рэвізійная камісія ДТСААФ. Цэнтральны савет зноў узначаліў генерал-маёр у адстаўцы Іван Дырман.
 
ДАВЕДКА
Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Беларусі аб’ядноўвае больш за 158 тыс. чалавек. У яго структуры шэсць аэраклубаў, два вучэбныя цэнтры, пяць спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх спартыўна-тэхнічных школ, два стралкова-спартыўныя клубы, рэспубліканскі спартыўна-тэхнічны комплекс і вучэбна-спартыўны цэнтр.
 
Маргарыта САКОВІЧ
 

Наши партнеры: