Официальный сайт Организационной структуры
города Минска и Минской области

ДОСААФ
"ДОБРОВОЛЬНОЕ ОБЩЕСТВО СОДЕЙСТВИЯ АРМИИ,
АВИАЦИИ И ФЛОТУ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ"
+375(17) 207-37-58
oblminsk_dosaaf@tut.by

Главная - Патриотическое воспитание и спорт

04-10-2017

У баях за Радзіму на Заходнім, Бранскім, Варонежскім, Сцяпным, Сталінградскім і 1-м Украінскім франтах Іван Сцяпанавіч Трацэўскі праявіў мужнасць і гераізм, быў двойчы паранены. Асколкі з цела выходзілі ўсё жыццё.  Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі “За баявыя заслугі”, “За абарону Масквы”, “За ўзяцце Вены”, “За вызваленне Прагі”, “За перамогу над Германіяй у 1944 – 1945 гг.”.   Яго маці, Ганна Васільеўна, ў 1944 годзе атрымала чатыры пахавальныя лісты на траіх сыноў і дачку. Ніводнаму паведамленню  не верыла, усіх  дачакалася з вайны.  
 
 
Будучы дырэктар Слабада-Кучынскай СШ Іван Сцяпанавіч Трацэўскі нарадзіўся ў 1921 годзе ў пасёлку Заполле Слабада-Кучынскага сельсавета,  стаўшы пятым дзіцем у мнагадзетнай сялянскай сям’і. Скончыў мясцовую сямігодку, Старыцкую СШ і марыў стаць інжынерам аўтатранспарту, з’яўляўся членам Осовиахима, быў трапным стралком, за што быў адзначаны значком “Варашылаўскі стралок”. Але ў кастрычніку 1939  датэрмінова прызваны ў Чырвоную Армію (Ваенна-Паветраныя Сілы). Баявое хрышчэнне атрымаў у складзе байцоў 480 стралковага палка 250 Забайкальскай стралковай дывізіі пад горадам Ярцавым Смаленскай вобласці, дзе быў цяжка паранены 1 верасня 1941 года. Там савецкія воіны астанавілі наступленне гітлераўцаў на 80 дзён. Далей месяц правёў ў шпіталі, ў якім не далячыўся і фактычна збег ў дзеючую армію, удзельнічае ў абароне Масквы. 
 
 
У 1943 годзе на перадавой лініі  перад боем уступіў у члены ВКП(б) і дастойна пранёс праз усё жыццё ідэалы камуністычнага грамадства, веру ў сваю справу і імкненне да лепшай будучыні. Быў выбраны намеснікам парторга і агітатарам батальёна. Медаль за “Баявыя заслугі” атрымаў за ўдзел у Курскай бітве. Фашысцкія танкі прарвалі нашу абарону на Белгарадскім напрамку і выйшлі зручную  адлегласць для абстрэлу да аэрадрома Гразнае. Старшына Трацэўскі паспеў эвакуіраваць усё гаручае. Ордэнам Чырвонай Зоркі ўзнагароджаны за вызваленне Кіева. Быў другі раз паранены, але змог  вывесці калону бензавозаў з пад бамбёжкі ў час дастаўкі паліва на аэрадром Згуроўка. Толькі за 8 месяцаў  1943 года яго ўзвод даставіў 15285 тон авіягаручага, а агульны кіламетраж машын склаў 260745 кіламетраў. День Перамогі камандзір аўтаспецузвода 171 асобнага аўтранспартнага батальёна 26 Раёна авіяцыйнага базіравання 2 Паветранай Армі І.С.Трацэўскі  святкаваў ў горадзе Вене – сталіцы Аўстрыі.  Не думаў салдат, што пасля  9 мая, прыдзецца вызваляць сталіцу Чэхаславакіі горад Прагу ад гітлераўцаў. Яшчэ год служыў у саставе Заходняга кантынгента савецкіх войск ў Еўропе.
 
 
    Пасля дэмабілізацыі ў чэрвені 1946 года Іван Сцяпанавіч вярнуўся дамоў і ўжо ў верасні стаў працаваць у Слабада-Кучынскай СШ, выкладаў ваенную падрыхтоўку. Скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут, Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага па спецыяльнасці гісторыя.  Іспыты ваеннай пары выпрацавалі ў ім моцны характар, яшчэ больш умацавалі любоў да роднага краю, людзям, якіх ён абараняў ад лютага ворага.  Усё гэта стала невычэрпнай крыніцай яго працоўнага подзвігу ў мірны час. Аддаў роднай школе 30 лепшых гадоў жыцця: настаўнік, завуч, дырэктар. Яго арганізатарскія якасці асабліва праявіліся ў перыяд будаўніцтва новай школы. Шмат зрабіў для выхавання падрастаючага пакалення на прыкладах патрыятызму, любві да Радзімы, павазе да подзвіга народа. У школе ўсталяваліся добрыя традыцыі правядзення ўрокаў і ранішнікаў, прысвечаных героям вайны, было ўзята шэфства над помнікамі і брацкімі магіламі. Часта праводзіліся маёўкі, паходы і турыстычныя злёты, паездкі ў гарады-героі.  Да любой справы падыходзіў па-гаспадарску, да людзей адносіўся з разуменнем, быў шчодры і безкарыслівы, добры і сціплы. Ніколі нікога ў жыці не пакрыўдзіў, не сказаў дрэннага слова. 
 
 
   Іван Сцяпанавіч прымаў актыўны ўдзел ў грамадска-палітычным жыцці. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам абласнога, раённага, сельскага Саветаў народных дэпутатаў. Шматлікімі ганаровымі граматамі і падзякамі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, медалём “За працоўную доблесць” адзначана гэта плённая праца і ўклад, які  ўносіў сваёй дзейнасцю  у развіццё дзяржавы. Жыццё Вялікага Чалавека перарвалася неспадзявана пасля каварнай хваробы 17 сакавіка 1976 года. І толькі тады, ўпершыню, землякі ўбачылі баявыя ўзнагароды выдатнага кіраўніка і любімага педагога. Усяго толькі 54 гады пражыў, а сколькі добрага і карыснага зрабіў для людзей! Яго імя прысвоена школьнаму музею.
 
Барыс Дзенісюк, 
член ДТСААФ  
  
 

 

Наши партнеры: